Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Без эрзацаў

Міраслаў ГРЫКА

Эрзац, падробка, сурагат, заменнік — усё гэта азначае тое ж самае, як правіла, — адно вялікае г...о. Вось сахарын і маргарын. З гістарычнага пункту гледжання абодва з гэтых прадуктаў з’яўляюцца адказам нямецкай хімічнай прамысловасці на востры недахоп цукру і масла падчас дзвюх сусветных войнаў. Яшчэ сінтэтычны бензін з каменнага вугалю і з цукровых буракоў — мармелад — адразу бачыцца ўся моц нямецкіх інавацый. А хай там. У рэшце рэшт, не толькі немцы маюць спрыт да эрзацаў. Трактуючы сала як дэфіцытнае мяса, беларусы асвоілі самыя разнастайныя тэхналогіі яго апрацоўкі. Так як і расіяне. Не ў заменніках тут справа. Больш важнае ад іх па-філасофску ілжывае стаўленне людзей у цэлым да недахопаў, выкліканых іх уласнай неразважлівасцю. У рэшце рэшт, мір лепшы, чым вайна, масла — чым маргарын... А мяса — ад сала, калі хтосьці яго есць. Гэта відавочнасці, якія людзі да гэтага часу ігнаруюць у сваіх экзістэнцыяльных разліках. Я хацеў бы дадаць, што ў здаровым, практычным, прагматычным сэнсе і, на жаль, нерэальным. Бо мы, як чалавечы род, выбіраем ілюзорнае, гераічнае, ідэалістычнае мышленне. Мабыць таму, што ўжо з дзяцінства, пакаленне за пакаленнем удрукоўваюць у нашу свядомасць канцэпцыю нязменнага лінейнага прагрэсу, у адпаведнасці з якім лепшае наступае пасля горшага. А яшчэ лепшае — па яшчэ лепшым і г.д. Будучы на пастаянным шляху да лепшай будучыні, задавальняемся эрзацамі — чым бы яны не былі, у надзеі, што гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF