Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Розніца праблем і агульнасць пагрозы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У кожнай краіны, у кожнай дзяржавы свае праблемы. На мінулым тыдні новага прэзідэнта выбіралі грамадзяне Літвы. Ранейшая кіраўнічка краіны Даля Грыбаўскатэ адбыла свае два законныя тэрміны і можа ўрэшце заняцца асабістым жыццём, а паралельна пры жаданні паслужыць сваёй Айчыне ў іншы спосаб. Змяняльнасць улады — вялікае дасягненне дэмакратыі, пра якую беларусы могуць пакуль толькі марыць. Літва з 1993 года выбірае ўжо пятага прэзідэнта. І не так ужо істотна ў развіцці гэтай дзяржавы, хто будзе абраны новым кіраўніком — эканаміст Гітанас Наўседа ці кандыдатка ад партыі кансерватараў Інгрыда Шыманітэ. Калі хто з іх прывядзе краіну да крызісу, то на наступных выбарах непазбежна будзе пераабраны на іншага, а то і датэрмінова адпраўлены ў адстаўку, як гэта здарылася некалі з Раландасам Паксасам. Грамадзяне Беларусі могуць толькі аблізвацца на такі выбар і зайздросціць суседзям.

Украіна ўжо выбрала новага і чарговага прэзідэнта, але ніяк не можа прызначыць дату інаўгурацыі Уладзіміра Зяленскага. Там свае палітычныя супярэчнасці і свае калізіі. Каманда прайграўшага на выбарах прэзідэнта Пятра Парашэнкі наўмысна зацягвае інаўгурацыю, каб не дапусціць датэрміновага роспуску парламента і такім чынам захаваць уплывы. Супярэчнасці нарастаюць, жарсці будуць кіпець, аднак палітычныя працэсы ідуць і ўрэшце раўнавага галін улады будзе ўсталёўвацца. Бо ёсць галоўнае — выбары як механізм змяняльнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF