Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Свята царкоўнай музыкі

Аляксей МАРОЗ

ХХХVІІІ Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які з 6 па 11 мая адбыўся ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, адзначаўся мастацтвам выканання царкоўных спеваў. У фестывалі прыняло ўдзел многа маладых харыстаў. Сярод публікі ў час конкурсных слуханняў побач людзей сталага ўзросту таксама многа было маладых гайнавян ды айчынных і замежных турыстаў. Козырам сёлетняга фестывалю быў удзел выканаўцаў са шматлікіх краін — Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі, Сербіі, Чарнагорыі, Фінляндыі, Германіі і Казахстана. Шматлікая публіка захаплялася мастацтвам царкоўнай музыкі. Вельмі важнай справай была духоўная ангажаванасць харыстаў падчас спеву. Найбольш замежных выканаўцаў царкоўнай музыкі прыехала з Рэспублікі Беларусь, якія займальна запрэзентаваліся ў час фестывальных слуханняў і занялі пераможныя месцы.

Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» арганізаваўся з блаславенства мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Анджэя Дуды. Каля 30 хароў займальна запрэзентавалі багаты рэпертуар царкоўнай музыкі ў гайнаўскім саборы. Частка хароў выступіла ў іншых месцах з царкоўнымі і свецкімі песнапеннямі. Пасля малітваў, якія ў час інаўгурацыі фестывалю ўзначаліў епіскап гайнаўскі Павел, зачытана было пасланне мітрапаліта Савы, які звярнуў увагу на вялікае значэнне фестывалю і падзякаваў прэзідэнту РП за патранат над гайнаўскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF