Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.
Сіцылія — краіна кактусаў і здагадак (ч.4)Ганна КАНДРАЦЮКСучасная Сіракуза прывітала нас дзівосным касцёлам, які напамінаў згорнуты мегапарасон з бетону. Мадэрнасць, насупраць спадзяванням, залазіла ў кожную шчыліну. Непадалёк вакзала, на скрыжаванні з кругавым рухам «пасвіўся» жалезны конь, быццам жыўцом дабыты з карціны Пікасо. — Ну, так! Усё плыве, нішто не астаецца такім самым, — сказаў грэчаскі філосаф Геракліт, які бываў у старажытным полісе Сіракузы. Усе ўказальнікі кіравалі ў гістарычны квартал Артыгія. Сіракузы заснавалі грэкі з Карынфа ў 733 годзе да н.э. на аднайменным астраўку з бухтай, што амаль прытыкаў да вялікай выспы. Лакалізацыя спрыяла абароне з мора і адкрывала дарогу ў глыб Сіцыліі. Два стагоддзі пазней, калі горад пачаў расці і квітнець, Артыгію спалучылі з сушшу каменнай дамбай. Слаўная кладка служыць па сённяшні дзень. І зараз, мы дабіраліся туды з душой у пятках. У паветры пахла дажджом, але мы ведалі яму цану. Змокнуць у Сіракузах — рамантыка чыстай вады. Тут, калі верыць легендам, без вады не разабрацца. * * * Уваход у старажытны квартал сцярог бронзавы помнік Архімеда. Геніяльны матэматык у скупым хітоне больш чым самога сябе напамінаў атлета, які толькі што выйшаў з трэніровачнай залы. Яго напружаныя мышцы зіхацелі сілай і зухаватай упэўненасцю. Гэты імідж ніяк не падыходзіў да ранейшых уяўленняў, якія застаўлялі думаць пра заморанага інтэлектуала-старэчу з неспакойным позіркам. Як (...) |