Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

У Альпах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Згадвалася ў гэтым месцы пра двухпавярховы чыгуначны вакзал у Цюрыху. Дарэчы, шмат што ў Швейцарыі схавана пад зямлёю. Калі глянуць на шчыльна забудаваныя вуліцы швейцарскіх гарадоў, не кінецца ў вочы, што некаторыя будынкі перабудаваныя, а пад імі знаходзяцца шматэтажныя аўтамабільныя стаянкі. Дарэчы, і аўтамабілі шмат сваіх паездак па альпійскай краіне праводзяць на аўтабанах у тунэлях. Для прыкладу, амаль пятая частка аўтабана з Цюрыха ў Люцэрн праходзіць пад тунэлямі.

Люцэрн гэта адметны горад. У 1857 годзе Леў Талстой пісаў: „Учора вечарам я прыехаў у Люцэрн і затрымаўся ў найлепшай мясцовай гасцініцы, Швейцэргофе. (...) Калі я ўвайшоў наверх у свой пакой і адчыніў акно на возера, краса гэтай вады, гэтых гор і гэтага неба ў першае імгненне літаральна асляпіла і скаланула мяне. Я адчуў унутраны неспакой і патрэбу як-небудзь выказаць лішак нечага раптам перапоўніўшага маю душу. Мне захацелася ў гэты момант каго-небудзь абняць, абняць моцна, заказытаць, ушчыпнуць яго, увогуле зрабіць з ім і з сабою нешта незвычайнае. (...) Блакітнае, як гаручая сера возера, з кропкамі лодак і іх знікаючымі слядамі, нерухома, гладка, быццам выпукла рассцілалася перад вокнамі між разнароднымі зялёнымі берагамі, уцякала наперад, праціскаючыся паміж двума аграмаднымі выемкамі і, цямнеючы, упіралася і нікла ў нагрувашчаных на сябе далінах, горках, хмарках і льдзінах. (...) Ні на возеры, ні на горах, ні на небе ніводнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF