Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

«Калебка» дзейнічае актыўна і паспяхова

Аляксей МАРОЗ

Беларускі калектыў дашкольнікаў «Калебка» Дзіцячага садка № 1 у Гайнаўцы робіць стаўку на прэзентацыю беларускай культуры і вяртанне да традыцыі. Дзеткі з гэтага калектыву нядаўна здабылі ўзнагароду Гран-пры Конкурсу тэатральных калектываў на беларускай мове. Занялі таксама прызавыя месцы ў дэкламатарскім конкурсе «Роднае слова». Актыўна праводзяць час, рыхтуючыся да выступаў з рэпертуарам, які абапіраецца непасрэдна на нашы беларускія абрады і традыцыі. Перад публікай у Гайнаўскім белмузеі і ў Гмінным асяродку культуры ў Дубічах-Царкоўных восенню мінулага года прэзентавалі багаты абрад «Вячоркі», які абапіраецца на вясковыя традыцыі Гайнаўшчыны. Перад Вялікаднем традыцыйна размалёўвалі яйкі і знаёміліся з велікоднымі абрадамі. Вучыліся выконваць буславыя лапы і знаёміліся з веснавымі абрадамі. Раней развучылі і прэзентавалі абрад «Масленіца». Бацькі дашкольнікаў падрыхтавалі на конкурс стравы характэрныя да масленічнага перыяду.

У калектыве дашкольнікаў «Калебка» займаецца сорак дзетак. Вучацца яны беларускай мове, культуры і нашым традыцыям у дзвюх групах. Старэйшымі дашкольнікамі займаюцца настаўніцы Міраслава Ніканчук, Ала Супрун і Вольга Вілюк, а малодшымі апякуецца настаўніца Эва Шыманская.

— Калектыў «Калебка» гэта гордасць нашага прадшколля. Я вельмі рада, што «Калебка» здабыла Гран-пры Конкурсу тэатральных калектываў. Нашы дзеткі дабіліся поспехаў таксама ў конкурсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF