Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

Дранікі па-японску

Ніна ВАЎРАНЮК

Люблю я падарожжы. Але ж не такія, дзе я засяляюся ў гатэлі, ем у рэстаранах адчыненых толькі пад турыстаў ці гляджу самыя папулярныя, апісаныя ў турыстычных даведніках аб’екты. І не толькі таму, што мне проста не хапіла б на гэта грошай. Я ўсё ж такі люблю ў іншай краіне адчуваць сябе мясцовай, так як карэннае насельніцтва. Таму калі я ў падарожжы, заўсёды стараюся паспрабаваць мясцовую кухню. І нават калі я за мяжой амаль год, мне рэдка здараецца сумаваць па родных стравах — у кожнай краіне столькі смачных харчоў, якіх варта пакаштаваць!

Але калі я чую пра рэстаран з роднай кухняй на іншым кантыненце, мне цікава пабачыць і праверыць ці яна так як родная смакуе тысячы кіламетраў ад хаты. Так у мінулым годзе я змагла паспрабаваць варэнікі ў бары „Babci Kuchnia” ў сталіцы Філіпінаў, Маніле. Цяпер я ў іншай азіяцкай краіне — Японіі. І калі два месяцы таму назад я пачула ад мясцовай сяброўкі пра рэстаран „Мінск”, я ведала, што мне проста трэба туды зайсці.

Рэстаран „Мінск” знаходзіцца ў адным з самых дарагіх раёнаў Токіо — Рапонгі, таму мне тое месца не зусім па дарозе і крыху часу прайшло, пакуль я вырашыла ў ім павячэраць. Раней праверыла іхнюю інтэрнэт-старонку і меню, якое даступнае на трох мовах — англійскай, русскай ды японскай. Беларускай, на жаль, няма. Калі я пабачыла ў меню мае любімыя дранікі, на наступны дзень я была ўжо дамоўлена з мясцовым сябрам, што пасля працы пойдзем і праверым, як смакуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF