Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

Я ішоў дарогаю, якой не было...

Янка ТРАЦЯК

Такіх радкоў няма ў кнізе прозы вядомага літаратара Беласточчыны Міхала Андрасюка „Поўня”, але менавіта такое двайное ўражанне яна выклікае, калі знаёмішся з ёю. Пра „Поўню” немагчыма гаварыць адназначна як пра кнігі з характэрнымі традыцыйна вызначанымі жанрамі, сюжэтамі, канфліктамі, кампазіцыямі...

У беларускіх дзяржаўных выдавецтвах звычайна кожнае выданне суправаджаецца кароткай анатацыяй, з якой можна даведацца пра аўтара, жанр твора, пра што кніга, якія праблемы падымае аўтар і каму адрасавана выданне... Нічога падобнага ў дадзенай кнізе чытач не знойдзе (так прынята ў еўрапейскіх выданнях), і толькі Яўген Вапа заместа прадмовы адзначыў, што „...без патрэбы ставіць лішнія пытанні наконт свету бачанага і нябачанага...”.

Атрымліваецца, што чытач кінуты на волю лёсу самаму вызначаць тую анатацыю і пазнаваць на старонках твора ўсё бачанае і нябачанае, каб застацца задаволеным ці расчараваным, ці, каб пасля выказаць свае ўражанні ад убачанага...

Але перш — некалькі слоў пра аўтара. Міхал Андрасюк з’яўляецца аўтарам кніг прозы „Фірма” (Беласток 2000), „Мясцовая гравітацыя” (Беласток 2004), „Белы конь” (Беласток 2006), «Вуліца Добрай Надзеі» (Менск 2010) і кніг на польскай мове. Міхася Андрасюка добра ведаюць не толькі ў Польшчы, але і ў Беларусі. Ён — ганаровы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, яго творы не раз друкаваліся ў „Дзеяслове”.

Чытачы ж ведалі Міхала паводле яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF