Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

Верыць і не зняверыцца

Яўген ВАПА

Ну і доўгія велікодна-майскія выходныя за намі. Майскія свабодныя дні аказаліся зманлівымі і капрызлівымі, калі ідзе пра надвор’е. Ад жары да халадэчы, ад сонечных променяў да замаразкаў і снегападу. А пры тым парывісты вецер, што не аднаго аматара адпачынку на прыродзе прывёў да прастуды, насмарку і галаўнога болю. На Падляшшы, краіне, па якой цякуць малочныя рэкі з кісельнымі берагамі, і з генетычнай, сялянскай любоўю да зямлі ўсе чакалі як збаўлення дажджу, нават больш чымсьці турыстаў. А дажджу як не было, так і няма. Усе перасталі верыць прагнозам надвор’я на рэгіянальным тэлеканале і з зайздрасцю глядзелі і слухалі навін пра ападкі ў суседніх рэгіёнах Польшчы. Веснавая засуха не найлепш варожыць для ярыны, сенажацей, ці хатняй агародніны. Чым мы ж зноў правініліся, пачынаюць пытаць сябе некаторыя старажылы, жывучыя ў прыродным кругазвароце і па біблейскіх прыказах. Каляндарны час, адмерваны датамі і стрэлкамі гадзінніка, патрэбны ім толькі для памятання дня атрымання чарговай пенсіі і строгіх тэрмінаў глытання прыпісаных пілюлек. Але ж хто сёння слухае старажылаў? Уватканы ў смартфон ці камп’ютар нос здаецца быць тым важнейшым, матэрыяльным, правяральным ангелам ахоўнікам, чымсьці духоўныя роздумы бабуль, дзядуляў, цэркваў ці касцёлаў.

У першую нядзелю пасля Вялікадня ў цэрквах чытаецца прытча пра нявернага апостала Тамаша (Фаму), які Богачалавека Ісуса Хрыста і ягоныя раненні пасля мукаў укрыжавання хоча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF