Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

Бухтаванне

Міраслаў ГРЫКА

Лысага ў вялікай палітыцы са свечкай пашукаць. Чубы, хоць прарэджаныя, маюць спадары Трамп, Сі Цзіньпін і Пуцін. Таксама кіраўнікі меншых краін, такія, як спадар Лукашэнка, грабеньчыкі носяць з сабой не для пустога шыку. Дагледжаная прычоска, а таксама асляпляльная ўсмешка, у цяперашні час узровень дыпламатычнага савуар-віўра, так як і касцюмы палітыкаў, пашытыя з улікам іх становішча і ў адпаведнасці з прынцыпамі высокай моды. А дзе ж тыя часы паноў Хрушчова, Мао-Цзэ-Дуна і Гамулкі — калі іх лысіна была паліткарэктная, усмешка з за шырокіх паражнін у зубах непадыходзячая да сур’ёзнасці ўлады, а іх касцюмы нагадвалі масава вырабленыя світкі ў стылі прэ-a-партэ...

Можа, гэта і добра, што цяперашнія лідары ЗША, Кітая і Расіі, і меншыя, маюць чупрыны і, самае галоўнае, клапоцяцца пра іх, пра кожны валасок. Думаю, што з не меншай чуллівасцю звяртаюцца да валасінкі, на якой вісіць мір ва ўсім свеце. Як трапна заўважыў класік Барэя, мужчыны ў гальштуках менш скандаляць... Чым большы палітык, тым больш элегантная палітыка. Але палітыка, культываваная пад гальштукам, ці ў касаваротцы а-ля Хрушчоў, усё ж кіруецца нязменным прынцыпам: мэта апраўдвае сродкі. Час не мяняецца. У чым розніца паміж жорсткай фразай «адрубаю табе гэтую праклятую руку» і яе змякчанай версіяй: «не крыўдуй, але ампутую тваю руку»? Тут ціснецца на вусны пытанне з галіны палітычнай фантастыкі: што было б, калі б, напрыклад, галава расійскага лідара Пуціна мела (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF