Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

Дым і агонь

Віктар САЗОНАЎ

Дыму без агню не бывае. Прынамсі так гаворыць старадаўняя мудрасць, вядомая яшчэ з тых дапатопных часоў, калі зямля плавала на трох кітах. Усё далейшае развіццё чалавецтва толькі пацвярджала праўдзівасць гэтых слоў. Не згубілі яны сваю актуальнасць і сёння.

Напачатку пра дым.

У інтэрв’ю радыёстанцыі „Срэбны дождж” вядомы расійскі журналіст і публіцыст Мікалай Сванідзэ заявіў, што да яго з Мінска дайшоў слых, нібыта дзейсны кіраўнік Расійскай Федэрацыі прапанаваў не менш дзейснаму кіраўніку Рэспублікі Беларусь стаць сапраўдным дзейсным прэм’ер-міністрам Расіі ажно на шэсць наступных год. Зразумела, гэта ўсё не проста так, і не за неверагодна высокія гаспадарскія дасягненні дадзенай беларускай кандыдатуры ў галіне эканомікі, ну і зразумела што не за прыгожыя вочы. Гэтая ўсходняя прапанова мажлівая, маўляў, толькі ў абмен на ўсю Беларусь з усімі яе амаль дзесяці мільёнамі рускамоўнага насельніцтва.

Спраўка: Калі хто не ведае, Мікалай Сванідзэ з’яўляецца прадстаўніком яшчэ той старой, на сённяшні дзень ужо не моднай інфармацыйнай школы, у якой проста так языком не мятуць, а ўзважваюць кожнае слова. Таму што маральна-этычныя крытэрыі і праўдзівасць кожнага зляцелага з вуснаў выказвання лічаць не толькі прафесійнай этыкай, але і жыццёвай неабходнасцю. Таму каму-каму, а Мікалаю Сванідзэ верыць можна.

Ідзём далей. Такога прыніжэння мала якая краіна, і мала які яе начальнік зведалі. Ні кіраўніку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF