Ніва № 19 (3287), 12 мая 2019 г.

Травеньскае падарожжа ў часы нашых продкаў — дарма і толькі 30 кіламетраў ад Беластока

Уршуля ШУБЗДА

Пэўна яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму ніхто не ўяўляў сабе жыцця без каваля, ганчара ці лыжачніка. Сацыяльна-эканамічныя перамены паўплывалі на пераўтварэнне вёскі і прывялі да знікнення розных прафесій. На шчасце знайшліся людзі, якіх намаганнямі ўдалося вярнуць крыху ранейшага колеру падляшскім вёскам. Падляшскі этнаграфічны шлях ахоўвае яшчэ актыўныя цэнтры народнага мастацтва або аднаўляе тыя, якія калі-небудзь існавалі. Гэтыя дзеянні, разам са штораз больш багатай агратурыстычнай базай, прыцягваюць на Падляшша тысячы турыстаў. Доказам гэтаму быў Этнаграфічны пікнік і інаўгурацыя дваццаць пятага турыстычнага сезона на Падляшшы. Мерапрыемства сцягнула дзясяткі турыстаў не толькі з усёй краіны і з за мяжы, але і мясцовых, якія маглі б лічыць Падляшша з’езджаным і зведаным.

Першы ў Польшчы этнаграфічны шлях паўстаў на Падляшшы

На майскіх выхадных, 1 траўня, прайшло ўрачыстае адкрыццё юбілейнага турсезона на Падляшшы. Дваццаць пяць гадоў споўнілася шляху народнага рукадзелля, які лічыцца адной з галоўных турыстычных цікавінак рэгіёна. Ён захоўвае майстэрні, асяродкі народнай творчасці ды робіць іх даступнымі для турыстаў. Маршрут з’яўляецца вельмі папулярным і прыцягвае мноства турыстаў з Польшчы ды з за мяжы.

— На працягу 25-ці гадоў гэтыя мясціны наведалі дзясяткі тысяч людзей. Спачатку былі такія гады, калі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF