Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Сіцылія — краіна кактусаў і здагадак (ч.3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Вясна на Сіцыліі пачынаецца ўжо ў лютым, а момант, калі зацвітаюць міндальныя дрэвы, лічаць сімвалічным яе пачаткам. Нас прывіталі какосавыя пальмы, аблітыя, быццам мёдам, жоўта-аранжавай квеценню.Сонечны колер вясны папаўняў ружова-фіялетавы бугенвіль, які красаваўся на балконах, скверах, бульварах. Падобны колерны кантраст выяўлялі дзікія лугі з чырвоным макам і бела-жоўтым рамонам. Паміж імі тырчалі фіялетавыя плады апунцыі і вострыя зялёна-залатыя шомпалы агавы. Вясновую палітру колераў папаўнялі лімонныя гаі, аблепленыя сонечна-жоўтымі пладамі. Сіцылію невыпадкова спалучаюць з вобразам кіслых лімонаў і калючых апунцый. І не ідзе тут пра намёк пра цёмны бок жыцця, назначанага Cosa Nostra. На востраве вырошчваюць за восемсот адсоткаў лімонных пладоў...

Лімонныя і мандарынавыя гаі займалі амаль увесь ландшафт абапал аўтастрады Катанія — Месіна. Шмат дрэў ужо пераспела і скінула на зямлю плады, якія валяліся ў сакавітай, някошанай траве. Настрой заняпаду папаўнялі занядбаныя будынкі з раскінутымі каменнымі агароджамі. Усё гэта напамінала занядбаны рай, які сапсаваўся з за пакінутасці. Адначасова ў Еўропе пісалі пра вынаходлівасць сіцылійскай мафіі, якая выманіла 3 мільярды еўра з Бруселя праз «земляробаў-слупоў». Дзякуючы ім, ільвіная частка еўрадаплат трапляла ў кішэню мафіі. Сам прыбытак ад сельскагаспадарчай дзейнасці тут не ўспрымаўся як прыярытэт. У злачынстве вінавацілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF