Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Пад Альпамі і навокал

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна згарэла частка знакавага парыжскага сабора Нотр-Дам. Няма нічога вечнага ў матэрыяльным плане, магчыма, што, згодна з тэалагічнымі меркаваннямі, вечныя толькі душы. Усялякія храмы жывуць розна насычаным жыццём. Некаторыя, прысуджаныя да небыцця, уваскрасаюць, быццам легендарны Фенікс. Так мае быць і з парыжскай кафедрай. Так мае быць і з супрасльскім Благавешчанскім храмам. Устала з папялішчаў царква на Грабарцы. Калі з Беластока ўязджаць у Варшаву, вітае падарожных велічны касцёл св. Фларыяна, узведзены звыш ста гадоў таму, у апошнюю вайну заменены артылерыйскім абстрэлам у кучу друзу, а ў пасляваенныя гады карпатліва збудаваны нанава.

Некаторыя храмы быццам жанчыны, упрыгожваюць сваё аблічча нават у цалкам прыстойным даўгавеччы. Прыкладам гэтаму згаданы ўжо сабор Нотр-Дам. Акурат у ходзе пажару абваліўся ягоны шпіль, узведзены ў ХІХ стагоддзі, калі фундаменты былі закладзены тысячу гадоў раней. Не вынікае гэта з нейкай маруднасці, але з чалавечага творчага запалу, калі знаходзіць ён натхненне для ўзбагачэння дэкору даўгавечнай будоўлі.

Згадваў я раней пра цюрыхскі храм Фраўмюнстэр. Ягоныя падваліны былі закладзены ў палове ІХ стагоддзя. Паводле легенды дзве праўнучкі імператара Карла Вялікага займелі жаданне правесці сваё жыццё ў адасабленні. Хацелі яны падацца ў адну каплічку, але Бог паслаў ім аленя, у якога рагах было нешта накшталт свяцільні. Алень паказаў ім пустое месца, дзе яны і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF