Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Падляшскія сустрэчы ў вежы

Дарафей ФІОНІК

Дзявятага красавіка г.г. у Камянецкай вежы, якая з’яўляецца філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, прайшла гістарычна-мастацкая сустрэча «Бельск — Камянец». Была яна прымеркаваная да 10-годдзя супрацоўніцтва Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах з Аб’яднаннем «Тур», якое гуртуе мастакоў і людзей культуры Берасцейшчыны.

Ад пачатку «Турам» кіруе Анатоль Туркоў, камянчанін з нараджэння, разьбяр, жывапісец, асоба адданая культуры роднага краю. Не менш важнай асобай у таварыстве з’яўляецца Ларыса Быцко, якой стараннем у 2009 г. на Падляшша трапіла выстаўка твораў народных мастакоў Берасцейшчыны «Вандроўкі па Палессі». Гэта тады на Падляшшы ўпершыню былі паказаны творы такіх выдатных, народных мастакоў, як Іван Супрынчык з Церабліч ды Мікола Тарасюк са Стойлаў. Першы наведаў Падляшша неаднойчы, апошняга мелі мы шчасце гасціць у Студзіводах у 2010 г., з вялікай персанальнай выставай. Сёння студзіводскі музей мае адзіную ў Польшчы, адкрытую калекцыю твораў абодвух мастакоў.

Найстарэйшым, поўнасцю захаваным помнікам архітэктуры на гістарычным Падляшшы несумненна з’яўляецца вежа — стоўп у Камянцы. Збудаваная была яна паміж 1276 і 1289 гадамі, у час, калі князем уладзімірскім быў Уладзімір Васількавіч, заснавальнік Камянца. Летапіс апісвае яго як набожнага і адукаванага ўладара, які фундаваў шмат храмаў і манастыроў, пісаў іконы і перапісваў кнігі. За сваю разважлівасць і духоўныя дары быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF