Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

2019 — год юбілею Манюшкі

Пятро ЖЭБРАК

На станцыі Варшава-Цэнтральная ў вочы адразу ж кідаецца банер-расцяжка, які нагадвае, што ў 2019 годзе адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. Варта адзначыць, што Цэнтральны вакзал Варшавы, размешчаны па Іерусалімскіх алеях, з 5 студзеня 2019 года афіцыйна носіць імя гэтага вядомага кампазітара. А Сенат РП аб’явіў 2019 год — годам юбілею Манюшкі.

На варшаўскі перыяд жыцця вялікага кампазітара, дырыжора і педагога Станіслава Манюшкі прыйшоўся росквіт таленту. Пра яго творчы шлях і жыццё ў Польшчы напісаны шматлікія манаграфіі, а творы захоўваюцца ў Варшаўскім музычным таварыстве.

Бясспрэчны і факт, што на музычную спадчыну вялікага кампазітара прэтэндуюць тры дзяржавы — Беларусь, Польшча, Літва. Да гонару гэтых трох народаў варта адзначыць, што музычная культура ўзбагачана творчасцю ліцвіна Станіслава Манюшкі. І як тут не ўспомніць аб кагорце выдатных асоб XIX стагоддзя: Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і іншых суайчыннікаў, якія тварылі ў гэтыя гады.

Розныя сачыненні кампазітара (ад оперных уверцюр да песень і рамансаў), што выйшлі з пад пяра ў Беларусі, у Літве і ў Польшчы гучалі на другім Беларускім фестывалі мастацтваў «Мірскі замак-2004», прысвечаным 185-годдзю кампазітара Станіслава Манюшкі. Тым самым была пацверджана ідэя непарушнасці і непадзельнасці манюшкаўскай спадчыны паміж часамі і народамі.

З музычнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF