Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Рукадзельніцы Гайнаўшчыны

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХІІ Агляду гафту і карунак Гайнаўскага павета адбылося ў Гайнаўскім доме культуры ў перыяд Вялікага посту, але частка рукадзелля паказанага на выставе тычылася ўжо Вялікадня. Прэзентаваліся там выплятаныя і ўпрыгожаныя вышыўкай крыжыкам яйкі, з багатымі адмысловымі ўзорамі. У галерэі і вялікім калідоры дома культуры на экспазіцыі знаходзіцца многа гафтаваных і аздобленых карункамі прац рукадзельнікаў. Побач народнага мастацтва прэзентаваліся працы, зробленыя сучаснымі тэхнікамі і работы, у якіх сучасныя інспірацыі пераплятаюцца з традыцыйнымі матывамі і ўзорамі.

Сустрэча пачалася з выступу Олі Волчык са Студыі эстраднай песні, якая дзейнічае ў ГДК. Выставу ХІІ Агляду гафту і карунак адкрылі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, дырэктар Гайнаўскага дома культуры Расціслаў Кунцэвіч і мастацкі кіраўнік дома культуры Ядвіга Лях-Кучкін.

— На выставе прэзентуюцца займальныя працы, для якіх выканання неабходная цярплівасць. Увагі заслугоўваюць работы з традыцыйнымі матывамі і працы з сучаснымі інспірацыямі, — заявіў бургамістр Ежы Сірак, які адзначыў важнасць вяртання да традыцыі і паказвання рукадзелля шырокай публіцы, што натхняе новых асоб займацца традыцыйным рукадзеллем і шукаць у ім інспірацыі для новых матываў і кампазіцый.

Мастацкі кіраўнік дома культуры Ядвіга Лях-Кучкін заявіла, што карыстаючыся здольнасцямі і будучы цярплівым, можа зрабіць прыгожае рукадзелле, што бачна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF