Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Велікодна-школьная мітусня (2)

Яўген ВАПА

На пачатак яшчэ рэфлексія наконт школьнай мітусні з забастоўкай настаўнікаў, пра якую пісаў я ў гэтым месцы тыдзень таму назад. Калі не ўдалося пратэстоўцам перашкодзіць у правядзенні экзаменаў гімназістаў і васьмікласнікаў, то, узяўшы ў палон матурыстаў, Саюз польскіх настаўнікаў пачаў сябе адчуваць моцным, палітычным гульцом. Але, як аказалася, маючы большасць у Сейме прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі разам са сваімі саветнікамі, гаворачы шахматнай тэрміналогіяй, аб’явіў шах арганізатарам страйку, прыняўшы ў экспрэсным тэмпе папраўкі да асветнага закона, якія дазваляюць нават толькі самім дырэктарам дапускаць матурыстаў да экзаменаў без удзелу педагагічнага савета. У такой бязвыхаднай сітуацыі ў мінулы чацвер старшыя СПН аб’явіў часовае прыпыненне забастоўкі. Пра новыя формы пратэсту ці далейшага страйку будзе вырашана ў верасні, з пачаткам новага школьнага года. Такое неспадзяванае рашэнне выклікала гнеў значнай часткі бастуючых настаўнікаў, якія хацелі пратэставаць да канца.

Да верасня ўрад мае і час, і сродкі, каб не дапусціць да таго, што адбылося якраз вясной. Калі арганізатары страйку думаюць, што выбары ў Сейм у кастрычніку 2019 года будуць ім спрыяльнымі, то, на жаль, памыляюцца. Уваходзячы ў палітызаванасць пратэсту, прынясуць яны яшчэ больш шкоды для сябе ў вачах грамадства, якое ўсё ж такі бачыць школу перш за ўсё як гаранта адукацыйнай справы, а не палітычнага гульца. Адзін з дырэктараў школы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF