Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Усё ж — вайна!

Міраслаў ГРЫКА

Свет наогул ігнаруе расійскі ваенны патэнцыял. Яго гадавы ваенны бюджэт складае ўсяго 66,4 млрд. долараў ЗША, у той час як Кітай і ЗША маюць па 215 і 596 мільярдаў долараў ЗША. Гэтыя даныя з 2015 года. Усё ж, Расія ўсё яшчэ знаходзіцца ў хвосціку чаргі, вядома, з пункту гледжання памножвання ваеннай маёмасці і яе тэхналагічнай удасканаленасці, што таксама выкарыстоўвае ў сваёй прапагандзе, прасоўваючы сябе як краіну, якая зусім не рыхтуецца да вайны, толькі ўзбройваецца для абароны міру. А яе ваеннага арсеналу дастаткова для таго, каб паўторна падзяліць зямную кару ўздоўж нацыянальных межаў, вытраўленых агрэсіўнай кіслатой мінулых войнаў. Але ж і нават «аднабомбкавыя» дзяржавы могуць пачаць глабальную вайну. Такі сцэнарый яшчэ больш верагодны сёння, чым той факт, што выклічуць вайну сусветныя дзяржавы. Гэта занадта сур’ёзныя гульцы — іграюць, каб не прайграць. Прафесійныя гульцы маюць тэндэнцыю да рызыкоўных, хоць старанна скалькуляваных прыёмаў, палітычных блефаў і нават паспалітага жульніцтва. У гэтай гульні лічыцца разумная стратэгія, а не свой капітал. Ядзерная вайна вісіць над гульцамі амаль як знак міру. Стаўкі велізарныя — сусветнае панаванне над светам ці хоць над яго здавальняючай часткай. І не толькі ў фізічным сэнсе, як эканамічным і палітычным. Для буйных гульцоў толькі за такі свет які ёсць варта падымаць самы высокі ўзровень ставак. Пасля ядзернай вайны быў бы ён непрадказальны, таму мала варты. Таму фізічная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF