Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Нікому непатрэбныя гульні

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У чэрвені бягучага года ў сталіцы Беларусі Мінску пройдуць Другія еўрапейскія спартовыя гульні. Што гэта за спаборніцтвы і пад якім соусам „іх ядуць”, толкам не ведаюць нават аматары спорту са стажам. Таму давайце паспрабуем разабрацца.

Ідэя правядзення Еўрапейскіх гульняў належыць кіраўніку Алімпійскага камітэта Еўропы (ёсць і такое бюракратычнае аб’яднанне) Патрыку Хікі. Напомню, што першыя падобныя гульні прайшлі ў 2015 годзе ў сталіцы Азербайджана Баку. Як вядома, гэтая дзяржава даўно прыватызаваная дыктатарскім сямейным кланам Аліевых. Перад гэтымі гульнямі медыя і розныя праваабарончыя арганізацыі адзначалі самыя маштабныя для постсавецкага Азербайджана рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці краіны. Цэлы шэраг дэмакратычных інстытуцый было зачынена, дзясяткі праваабаронцаў і журналістаў былі жорстка рэпрэсаваны. Аліеўскі рэжым гэтыя факты аспрэчваў і максімальна стараўся выкарыстаць міжнародныя спаборніцтвы для сваіх прапагандысцкіх мэт. І выкарыстаў у розны спосаб. Прызнаюся шчыра, што я не глядзеў аніводнай трансляцыі з сонечнага Баку, але ведаю, што другое агульнакаманднае месца на тых гульнях, канешне пасля Расіі, якая ўсяляк падтрымлівала Аліева, заняў менавіта Азербайджан, чаго ніколі не магло стацца на іншых прадстаўнічых спаборніцтвах.

Варта прыпомніць яшчэ і той факт, пра які многія забыліся, што першапачаткова Першыя еўрапейскія гульні планаваліся не ў Азербайджане, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF