Ніва № 18 (3286), 5 мая 2019 г.

Галене згарэла ўсё, што нажыла

Міра ЛУКША

— Зараз сёння еду з нявесткай да ветэрынара ў Гайнаўцы да майго коціка, які ляжыць у рэанімацыі, пасля аперацыі, — кажа Галена Бартошук з «Цаглінак» са Старога Ляўкова. Сядзім у хаце яе ўнука Якуба ў на хуткую руку падрыхтаваным пакоі дома, які 5 сакавіка быў яшчэ «ў суровым стане». Былая кіраўнічка калектыву мае дзе цяпер прыкласці ўстурбаванаю галаву да падушкі. Людзі з Нараўчанскай гміны прывезлі сюды кожны хто мог — то крыху мэблі, то пасцель. Абсмалены халадзільнік ветрыцца на падворку, бурчыць — здаецца, будзе працаваць. Дом унука — на тым самым падворку, дзе ў другім будынку, на гарышчы, успыхнуў пажар. Комін проста кіпеў — у печы цэнтральнага абагравання на першым паверсе былы муж Галены паліў, як сказалі пажарнікі, поліэтыленавыя бутэлькі і розную ўсячыну, якую нельга спальваць. У Галены Бартошук, 1956 года нараджэння, пенсіянеркі, згарэла ўсё, што нажыла за ўсё жыццё. Засталіся два сшыткі, але не былі гэта матэрыялы з песнямі з праграмы «Цаглінак» — Галена ведае ўсе песні, і старыя, і новыя — на памяць. Пайшла яна на заняткі для сеніёраў па камп’ютарнай тэхніцы з двума гэтымі ўцалелымі сшыткамі. Але штосьці перад выхадам яе кранула — вынесла з хаты свайго коціка Рудольфа і зачыніла яго ў голым на першым паверсе доме ўнука.

— Я яго ўратавала ад пажару. А як пагарэла, была ў вельмі цяжкім духовым стане, турбавалі мяне страшныя думкі, проста муцілася ў галаве ад гора, дык мой коцік моцна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF