Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Сіцылія — краіна кактусаў і здагадак (ч.2)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Таарміне лёгка забыцца пра цэлы свет. Мясціну не дарма называюць жамчужынай Сіцыліі. Пра гэты старажытны горад на скале Гётэ выказаўся такімі вось словамі: тут, у руках Бога перанізаліся чароўнасць прыроды і мастацтва.

Як сведчаць старажытныя руіны, мастацтва заўсёды было тут у цане і ў пашане. У Таарміне захаваўся антычны тэатр, які лічаць самым прыгожым у Італіі. Яго непаўторнасць у жывым, стыхійным мастацкім афармленні. За сцэнай распасціраюцца горы, мора і заснежаны конус Этны. У залежнасці ад надвор’я ў краявідзе перамяшчаюцца абрысы гор і мяняюцца колеры. Тэатр, як і тысячы гадоў назад, далей дзейсны і адкрыты для публікі. У летнія вечары пры святле факелаў на сцэне ставяць класічныя п’есы і гучаць рок-канцэрты сусветных зорак...

Зараз, па за сезонам, турысты цягнуць у тэатр, каб зрабіць фотаздымкі руін з міфічным даляглядам...

Падобных атракцыёнаў тут процьма.

Таарміну лічаць яшчэ курортнай зонай для люкс-турыстаў і эксклюзіўных пакупак. Усе даведнікі заахвочваюць прыехаць сюды хоць на тры-чатыры гадзіны. Нам, вядома, таксама хацелася хоць на міг акунуцца з галавой у бліскучым гламуры.

* * *

Ужо сам уезд у горад, які распасціраецца ад мора па вяршыні стромкіх скал, паскорвае біццё сэрца. Рэйсавы аўтобус падымаецца крутой, аднапалоснай дарогай на самы верх. Уецца асцярожна і коўзка як вуж, тактоўна саступаючы іншым на паваротах. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF