Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Вялікдзень даўней у Чыжах

Міхал МІНЦЭВІЧ

Вялікдзень у Праваслаўнай царкве — сэрца ўсяго гадавога літургічнага цыкла, найважнейшае свята, якое называюць святам свят і ўрачыстасцю ўрачыстасцей. У праваслаўі падкрэсліваецца асаблівае значэнне ўваскрэсення Хрыста, якое дало сэнс зямному жыццю. Пры нагодзе велікодных святкаванняў, якія выказваюць радасць ад уваскрэсення Госпада і адначаснага прыходу вясны, спяваюцца шматлікія песні. Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень вельмі радасна, лічачы, што разам з уваскрэсеннем Хрыста вяртаюцца ўсе жыватворныя сілы ў прыродзе. Велікодную радасць папярэджвае доўгі і строгі перыяд Вялікага посту, які рыхтуе вернікаў да пасхальнай містэрыі.

Вялікдзень у Царкве ад стагоддзяў не мяняецца, але па вёсках з ходам гадоў свята пастаянна заводзіць іншы стандарт.

Спадарыня Люба КАЗЛОЎСКАЯ, у дзявоцтве Саўчук, 1945 года нараджэння, з Міклашоў, успамінае Вялікдзень свайго дзяцінства ў родных Чыжах.

Цягам сарака дзён посту ўсе пасцілі. Нас было чацвёра дзяцей: Іван, Вера, Геня і я — наймалодшая. Мама тады не давала ніякага мяса. Яйкі давалі толькі малым дзецям. Елі малочнае, але апрача серады і пятніцы.

Елі капусту, салёныя агуркі, боршч. Памятаю, была капуста ў галоўках, то абрывалі лісткі і елі з хлебам, з бульбай. А калі не было з чым, то сам хлеб пасыпалі соллю, да таго збожжавая кава „Цыкорыя”. Цукру не было, бо не было за што купіць. Мела я вельмі цяжкае дзяцінства, пакінуў нас бацька. Не было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF