Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Сталіца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Элк еду поездам. На плошчы перад чыгуначным вакзалам адпраўныя стаянкі аўтобусаў. Мой аўтобус падстаўляюць каля дваццаці хвілін да яго адпраўлення. Калі рушае ў маршрут, здаецца, што машына тая з’яўляецца вялікім акустычным інструментам. Быццам усе часці яе спланаваны для музычных мэт. Скрыгічуць, скрыпяць, бразгочуць, стогнуць. Па дарозе, каля васьмі кіламетраў за Элкам, мясцовасць Руска Весь; Вікіпедыя: „Prawdopodobnie najstarsza miejscowość w gminie Ełk. Założona w 1376 r. przez Rusinów. Lokację otrzymała w roku 1404. Do dziś można tam zwiedzić pozostałości majątku ziemskiego. W 1920 liczył sobie 600 ha, na terenie tym znajdował się tartak, stajnie i gorzelnia należące do rodziny Juedtz (prawdopodobnie nikt nie ocalał po wojnie)”. Нейкіх дваццаць кіламетраў за Элкам стаяў калісь, каля пяцідзесяці гадоў таму, памаляваны на бела праваслаўны крыж; стаіць ён і надалей, толькі моцна пачарнелы. Аўтобус заязджае ў цэнтр гарадка, а там вітае пасажыраў стэнд з паведамленнем, што мясцовасць з’яўляецца вайсковай сталіцай Польшчы...

Ожыш з’яўляецца сапраўды сімвалічнай вайсковай сталіцай краіны. Хто б калісь не служыў у войску, той напэўна чуў фальклорную рыфмаванку, дзе слова „Ожыш” сугучала з фразай, якая абазначала змену стаўлення да вайсковай павіннасці са службісцкага на рэфлексіўнае. Гэтую фразу палічу строга засакрэчанай вайсковай тайнай і прыкрыю яе фігавым лісточкам; яна не сакрэт тым бравым ваякам, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF