Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Чытачы пайшлі з (поўнымі) торбамі

Міра ЛУКША

Рэкордны лік публікі, поўныя залы і паўнюткія ўсе прасторы новай беластоцкай Падляшскай філармоніі і оперы — Еўрапейскага цэнтра культуры 12-14 красавіка 2019 года — гэта восьмы Міжнародны кірмаш кнігі і фестываль «На паграніччы культур», сарганізаваны Фондам «Sąsiedzi». Тысячы кніг і тысячы наведвальнікаў. На працягу трох дзён арыгінальную, аплеценую віном будыніну наведала амаль 20 тысяч чалавек — дарослых і дзяцей. Людзі чытаюць і слухаюць пра кнігу. Па трыста асоб прыйшло на сустрэчы з праф. Ежы Бральчыкам і Люцынай Кірвіль, Марыюшам Шчыглам, Іааннай Батор. Прагучала тут і беларуская літаратура — як штогод, на тым самым месцы, можна было набыць кнігі «Беларускага кнігазбору», «Архе», Янушкевіча, Галіяфаў. Фонд «Суседзі» сёлета выдаў дзве кнігі з новай серыі «Беларуская літаратура» ў пракладзе на польскую мову — Змітра Бартосіка і Віктара Шалкевіча, пры падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага вяводства. Былі госці з усёй Польшчы, бывальцы з усяго свету, а нават з Лондана (Курыс Картэр). Былі сустрэчы з аўтарамі і з выдавецтвамі, літаратурныя майстар-класы, конкурсы з узнагародамі, і вялікія зніжкі на кніжкі — ад 20, а нават да 50-70 працэнтаў. Вандроўкі сярод паліц проста ў лабірынтах завяршаліся радасным паляваннем — з пераможнымі воклічамі дзяцей і дарослых. Сусветная літаратура, але і тутэйшыя тэмы — як у кнізе Анны Раманюк пра Арэшкава. Сорак аўтарскіх сустрэч — невядома якую выбраць, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF