Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Сакрэты гурта „Сакрэт”

Юрка БУЙНЮК

Гурт „Сакрэт” з Міхалова — адзін з самых вядомых беларускіх гуртоў на Падляшшы. З заснавальнікам, вакалістам, гітарыстам і лідарам гурта „Сакрэт” Славамірам Лукшай размаўляе Юрка Буйнюк.

Юрка Буйнюк: — Якія былі пачаткі гурта „Сакрэт”?

Славамір Лукша: — Наш гурт „Сакрэт” паўстаў у 1997 годзе. Я яго заснаваў разам з Мар’юшам Маркевічам у Міхалове. Мар’юш у гурце іграў на гармоніку і на клавішных інструментах. Пасля да гурта дайшлі мой сын Адрыян і мая дачка Юліта. Пасля нашы творчыя дарогі з Мар’юшам Маркевічам разышліся. Пасля дайшоў да нас гарманіст Тамаш.

— Аказваецца, што „Сакрэт” гэта сямейны гурт. Як вам працуецца на адной сцэне?

— (смех) Вельмі добра. У нас у гурце кожны за нешта адказвае. Супольна выступаем і і памагаем сабе. Мае дзеці надалей хочуць займацца музыкай. Нядаўна я стаў дзядулем і мы з жонкай дапамагаем сыну і нявестцы выхоўваць унука.

— Адкуль у вас зацікаўленне музыкай?

— У нас заўсёды было весела. Мая сям’я здольная ў музычным плане. Мой старэйшы на год брат першым стаў іграць на гітары і спяваць. Я падхапіў гэта. Мае дваюрадныя браты таксама ігралі ў гуртах. Сёстры таксама спяваюць.

— Хто вас навучыў іграць на гітары?

— Я вучыўся іграць у Доме культуры ў Міхалове. Мой добры сябра Кшысек Грыневіч навучыў мяне іграць на гітары.

— Вы ігралі ў гурце „Sonet”. Як успамінаеце гэтыя часы?

— У гурце „Sonet” я іграў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF