Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

У Чарнобылі бурліць жыццё

Уршуля ШУБЗДА

У горадзе Прыпяць час спыніўся 26 красавіка 1986 года. Горад за непрацяглы час пасля выбуху на атамнай электрастанцыі пакінула 40 тысяч жыхароў. Месца катастрофы бязлюднае і апусцелае — сёння, пасля 30 гадоў, стала яно мэтай для аматараў экстрэмальнага і незвычайнага падарожжа. Турыстычныя агенцтвы прапануюць Чарнобыльскі тур, і многія людзі карыстаюцца гэтай прапановай. Дам’ян Юрчак, прыватна машыніст чыгункі, наведвае Чарнобыль ад дзесяці гадоў і ў яго планах чарговыя паездкі.

«Ніва»: — Чарнобыль гэта месца катастрофы электрастанцыі ў 1986 годзе, якое вельмі дрэнна нам асацыюецца. Наступствы гэтай катастрофы перажываем па сёння, а людзі туды ездзяць. Навошта?

Дам’ян Юрчак: — Мне здаецца, што на дваццатую гадавіну катастрофы зона пачала адкрывацца на людзей звонку. Тады таксама ў інтэрнэце можна было знайсці больш інфармацыі, архіўных фільмаў. Зараз, калі я аглядаю фільмы з часоў да катастрофы, бачу тыя шматпавярховыя дамы, якія зараз аглядаю апусцелымі. Найчасцей ездзяць там пасіянаты — людзі, якія многа чыталі пра Чарнобыь. Некаторыя пэўна ездзяць, каб пашырыць веды пра электрастанцыю. У гэтым выпадку можам казаць пра атамны турызм. Таксама ездзяць асобы, якіх цікавіць прырода, тады можна гэта назваць экатурызмам. Я цікаўлюся апусцелымі месцамі, такімі як Прыпяць. У гэтым выпадку можна гэта назваць індустрыяльным турызмам, у скарачэнні urbex.

— Што так Цябе прыцягвае ў зону?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF