Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

З Чыжоў у Шклярскую Парэмбу і Міклашы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Любай Казлоўскай з Міклашоў, у дзявоцтве Саўчук, 1945 года нараджэння, родам з Чыжоў.

— Ці помніце сваіх дзядоў?

— Дзядоў па маці не памятаю, бо было мне два з паловай года, калі памерла бабуля Параскева; была яна з Васількова каля Ласінкі. Дзед Андрэй памёр у час вайны на тыф. У Параскевы было многа дзяцей, але выжыла толькі мая мама і ейны брат. Дзядоў па бацьку Васілю зусім не ведаю. Бацька быў прыступай, хаця таксама з Чыжоў: ён са стараны Збуча, а мама з боку Лянева. Бацька быў вельмі кепскі.

— Як Вы запамяталі сваё дзяцінства?

— Запамятала вельмі многа, бо мела вельмі цяжкае дзяцінства. Нас было чацвёра дзяцей: Іван з 1935 года, Верка з 1937, Генё з 1943 і я. Бацька пакінуў нас і адышоў да суседкі, малодшай за маму, меў з ёй двое дзяцей — сына і дачку. Забраў усё, і коней. Мачаха пастаянна ганяла нашу маму і нас. Бацька страляў да нас з вінтоўкі — хацеў нас забіць. Калі ўзнік калгас, быў яго прадсядацелем, пасля солтысам — вялікая шышка ў вёсцы. Мачаха вокны нам біла і я з мамай часта хадзілі пяшком у Орлю на пастарунак міліцыі; у Чыжах не было пастарунка, а пасля быў у доме бацькі.

Памятаю, што калі была малою і прыходзіла з мамай у Орлю, то мы заходзілі ў пякарню жыда Ізбуцкага (перажыў вайну, бо быў у Чырвонай Арміі — М. М.) Мама купляла мне піражкі, такія смачныя булачкі. У будынку пякарні была крама, адразу гарачыя булачкі прыносілі. Калі зойдзем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF