Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Велікодна-школьная мітусня

Яўген ВАПА

Велікодная падляшская адметнасць у гэтым годзе праяўлена ў сваёй поўнай красе. Толькі тыдзень каляндарнай розніцы паміж святкаваннем Вялікадня католікамі і праваслаўнымі ўводзіць усіх нас у прадоўжаны цыкл святкаванняў. Да гэтага доўгія майскія выходныя плаўна пачынаюцца пасля трэцяга дня Вялікадня ў сераду, а заканчваюцца пятага мая Правадной нядзеляй успамінання продкаў. А на дэсерт шостага мая, у панядзелак, маем вельмі папулярнае ў нас і прыгожае веснавое свята Юрыя. Адным словам — спляценне поснай духоўнасці Вялікага тыдня ў праваслаўных з радасным ужо прайшоўшым Алелуя ў католікаў і свабоднымі ў сувязі з гэтым святочнымі днямі дае многім магчымасць сарганізавання двухтыднёвых веснавых канікул. Для адных гэта суцэльнае свята духу і цела, для іншых — галаўны боль па прычыне як сарганізаваць працу сваіх фірм у такое супадзенне вольных ад працы дзён.

А ў дадатак на нашых вачах пачала буяніць і ўладарыць красуня вясна, якая вечнасцю сваёй прыгажосці не дазваляе нам заставацца абыякавымі на магутны кліч прыроды і чалавечых інстынктаў. Усё амаль Падляшша пачало камбінаваць, якім чынам выкруціцца ад працы гэтымі днямі і акунуцца ў вандроўках з водарам вясны і зямлі. Некаторыя не чыкаюцца ў падтрымліванне чарговых экуменічных свят на Падляшшы, а адразу звальваюць у замежныя вандроўкі.

Яшчэ больш радасці ад свабодных дзён маюць зараз вучні, якім у сувязі са страйкам настаўнікаў яшчэ перад гэтым перыядам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF