Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Якія спецыялісты?

Міраслаў ГРЫКА

Паказанне Расіі праславутага фака, што спрабуе зрабіць ПіС, настойваючы на ідэі пракапання Віслянай касы, магчыма, слушнае. Але і няслушнае. Слушнае, таму, што «фак» належыцца Расіі за пастаяннае перашкаджанне польскім суднам у доступе да адкрытага мора праз адзіны выхад з заліва, размешчаны, на жаль, у памежнай зоне РФ. А няслушнае таму, што сама ідэя перакапання касы з’яўляецца экалагічна, эканамічна і палітычна вельмі спрэчнай. ПіС надалей не мае намеру адмовіцца ад сваёй авантурнай ідэі, спасылаючыся на аўтарытэт спецыялістаў, якія красамоўна даказваюць сваю правату.

Іспанскі мысляр ХХ ст., Хасэ Артэга-і-Гасэт, прадказаў ужо 80 гадоў таму, што наша тэхнакратычная, але недальнабачная цывілізацыя будзе хутчэй спрыяць вузкім ведам, чым шырокапалосна-гуманістычным, спалучаючым разрозненыя веды ў адзінае цэлае на аснове фундаментальнага пытання чалавецтва: хто мы ? Ён прама назваў прадстаўнікоў першай катэгорыі «варварамі». Дарэчы, у томе сваіх выдатных эсэ «Паўстанне мас» па-прароцку прадбачвае той бунт. «Масай» назваў ён усіх тых, што «нават не ведаюць пра існаванне цывілізацыі, [якія] проста выкарыстоўваюць яе, як быццам гэта проста прырода». Значыць, большасць з нас. Гасэт меў на думцы бяздумны натоўп, значыць, гнуткі і здатны для маніпуляцыі чалавечы тлум. І да яго, на яго думку, звяртае свае палітычныя мэты кожная ўлада. І там, дзе палітыка, самыя лагічныя аргументы саступяць ірацыянальным ідэалагічным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF