Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

Велікодны фельетон-2019 з Беларусі

Віктар САЗОНАЎ

Даўно гэта было. Я тады толькі пачынаў пісаць фельетоны для «Нівы». І добра памятаю, як мне тэлефанаваў перад святам Светлага Хрыстовага Уваскрэсення рэдактар тыднёвіка беларусаў Польшчы Яўген Вапа ды тлумачыў, што там ад гарадзенскага аўтара хацелі б даведацца беларускамоўныя чытачы па другі бок мяжы ад таго месца, адкуль той аўтар нешта крамзоліць сваім графітавым алоўкам.

Вядома ж, хацелі б даведацца як у Гародні святкуюць Вялікдзень. У які колер яйкі фарбуюць, калі асвячаюць, з якім настроем ідуць у царкву, і з якім з царквы дахаты. Хто там у хаце за сталом, што там на стале. Ля якой іконы знаходзяцца асвечаныя тыдзень таму вербачкі і чым яны ўпрыгожаны. Ну і ўсё такое падобнае хацелі б даведацца чытачы «Нівы».

Зараз як успомніш, дык сэрца напаўняецца цяплом.

Якія светлыя і натхнёныя фельетоны мы дасылалі з Беларусі!

Беларускае духоўнае Адраджэнне крочыла нага ў нагу з Адраджэннем нацыянальным, і беларусы з другога боку мяжы хацелі цешыцца гэтымі працэсамі разам з тымі, хто быў іх натхняльнікамі і непасрэднымі ўдзельнікамі тут, у Беларусі.

Як бы хацелася і зараз напісаць пра гэта! Але ж...Усё змянілася. І пісаць трэба зусім на іншыя тэмы. Вось так яно бывае. Пачыналі з таго, з чаго душа радуецца, а зараз пішам пра тое, з чаго яна баліць.

А пра што яшчэ можна пісаць, калі пад час Вялікага посту па прыгожа падрыхтаванай для Еўрапейскіх гульняў-2019 і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF