Ніва № 17 (3285), 28 красавіка 2019 г.

З праваслаўнай кнігай

Аляксей МАРОЗ

Музей малой айчыны ў Студзіводах 11 красавіка ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім арганізаваў «Вечар з праваслаўнай кнігай». З дакладамі выступілі гісторыкі і выдаўцы, якія прэзентавалі праваслаўныя выданні на беларускай, польскай і расійскай мовах. Вечарына прысвячалася двум выдатным праваслаўным святарам, звязаным з Бельскам — мітрафорнаму протаіерэю Канстанціну Байко (у 110 гадавіну з дня яго нараджэння) і мітрафорнаму протаіерэю Рыгору Сасне (у 80 гадавіну з дня яго нараджэння). Дарафей Фіёнік (на здымку)— галоўны арганізатар мерапрыемства прымеркаваў яго яшчэ да 450-годдзя друкарства на Падляшшы, выдання ў 1569 годзе ў Заблудаве «Евангелля учыцельнага» — першай друкаванай праваслаўнай кнігі на Падляшшы. Адзначалася таксама 180 гадавіна ад вяртання насельніцтва Беласточчыны з уніяцтва ў праваслаўе ў 1839 годзе.

Сабраных на другім паверсе Бельскага белліцэя прывітаў дырэктар Андрэй Сцепанюк. Сярод гасцей мерапрыемства былі благачынны Бельскай акругі мітрафорны протаіерэй Лявонцій Тафілюк, бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі, былы дырэктар Бельскага белліцэя Аляксей Карпюк, дырэктар Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік, дачка айца Рыгора Сасны Ала Сасна-Паўлючук, спецыяліст па візантыйскай музыцы Марцін Абійскі, старшыня Фонду імя князя Канстанціна Астрожскага Анна Радзюкевіч і дакладчыкі — Марк Якімюк, які кіруе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF