Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Сіцылія — краіна кактусаў і здагадак

Ганна КАНДРАЦЮК

Сіцылійцы як агню пазбягаюць слова «мафія» і гэта не толькі абачлівасць, каб не наклікаць якога ліха. Гэта пякучы сорам і адначасова ўзнёслы гонар. Тэма табу, якой сіцылійцы ніколі не ўзнімуць у прыгоднай кампаніі. Тыя, што прыналежаць да мафіі, называюць свой саюз ДРУЖБАЙ, а самі сябе людзьмі гонару. Усё іншае хаваецца пад паверхняй здагадак, тэатральных позіркаў і жэстаў. Верагодна таму сіцылійцаў часта называюць скрытым, негаваркім народам...

Падумаеце, яны ж італьянцы! Якая маўклівасць, якая негаварлівасць, якая скрытасць?

Справа ў тым, што многія жыхары выспы лічаць сябе асобным народам. Іх дыялект не надта зразумелы для жыхароў цэнтральных і паўночных рэгіёнаў Італіі. Наш досвед што крок паказваў, што італьянскую літаратурную мову тут успрымаюць з такой самай дыстанцыяй як англійскую. Пры тым у іх больш эмпатыі для сваіх, хаця між паасобнымі правінцыямі шмат недалюблівання і варожасці. Катанцы, прыкладова, не любяць жыхароў Палерма.

Цягам кароткага, але інтэнсіўнага вясновага падарожжа па паўноча-ўсходнім узбярэжжы вострава ў мяне ўзнікла адно назіранне — чым больш бачу і чую, тым менш разумею сіцылійскую рэчаіснасць. Яна адразу перакідалася ў нешта загадкавае, неадназначнае, недаказанае. Але на след мафіі трапіла я адразу!

* * *

Гэта было пры цэнтральным чыгуначным вакзале ў Катаніі. У аўтобусе, якім я дабіралася з прыгожай кампаніяй з аэрапорта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF