Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Духоўная спадчына

Тэрэcа ЗАНЕЎСКА

Мілай неспадзеўкай для мяне была пасылка з самым новым томам вершаў Зоі Сачко пад загалоўкам Poka. Ужо сама вокладка, сімвалічная і архетыпічная ў сваім прамаўленні, прыносіць прыемнасць. Гэта рэпрадукцыя прыгожай алейнай карціны Міраслава Здрайкоўскага Над скітом у Адрынках. Блакіт, сімвал духоўнасці, схіляе да одуму, суцішае, дазваляе лагодна перайсці да чытання кнігі, аформленай з густам ва ўсіх адносінах, цудоўнай і вельмі старанна апрацаванай у эдытарскім плане. Магчыма, што каб нарадзіўся гэты бібліяфільскі шэдэўр, трэба заглядзецца ў тую сінь у Вульцы або Студзіводах? Для выдання прыгожай і мудрай кнігі сёння непатрэбныя толькі грошы, але, перш за ўсё, талент і ўяўленне. Выказваю шчырую ўдзячнасць Асацыяцыі Музей малой айчыны ў Студзіводах. Не кажучы ўжо пра аўтарку. Кніга з’яўляецца выразам мастацкай поўні, сведчаннем цэласнасці і сінтэзу мастацтваў, паэзіі і жывапісу, якія дапаўняюць адзін аднаго на шляху да шэдэўра. І адтуль той блакіт, колер неба і багоў, у еўрапейскай культуры сімвал тугі па ідэале. У сінім небе лунае бусел, у правым верхнім куце вокладкі, што стварае ўражанне, што ўмомант узляціць у нябёсы і пашыбуе ў вечнасць. Ён вернецца вясной, ён жа — сімвал уваскрэсення. Паводле шматлікіх легенд гэты птах з’яўляецца выразам бацькоўскай любові, ахоўнасці, не толькі над дзецьмі, але таксама і старымі бацькамі. Усё злучана адно з адным, сплецена, звязана паміж сабой. Пачатак і канец, тут і там ёсць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF