Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Адліга на Беласточчыне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У аўторак 9 красавіка ў Падляшскай ксёнжніцы адбылася сустрэча з Марцінам Маркевічам, аўтарам толькі што выдадзенай беластоцкім аддзяленнем Інстытута нацыянальнай памяці кнігі „Odwilż na prowincji. Białostocczyzna 1956-1960”. Я тут не буду дакладна прыводзіць ходу гэтай сустрэчы, але крыху на тэму беластоцкай „адлігі” зачарпну з шырэйшых крыніц.

З пункту цяперашняга гледжання на падзеі 63-гадовай даўнасці, правінцыяй можна назваць той абшар нашай дзяржавы, дзе падзеі адбываліся значна менш дынамічна, чым у самой Варшаве. Тадышнія ваяводскія ўладары былі ўжо моцна прыручаны да паслухмянасці з цэнтра і не знаходзіліся смельчакі, якія б рвануліся за тым новым подыхам, які павеяў праз адчыненае ХХ з’ездам савецкай кампартыі акенца. Правінцыю трэба было падштурхоўваць з цэнтра, а тут укаранілася ўжо прывязанасць да павадка зверху. Вось, да прыкладу, у Гайнаўцы на заклік з вярхоў да дэмакратызацыі партыйнага жыцця, адзін з мясцовых актывістаў паставіў рытарычнае пытанне: „А як жа ж мы будзем сядлаць каня тае дэмакратыі, на якім мы ніколі не ездзілі?” А беластоцкія газеты больш тады пісалі пра здачу ў карыстанне новага будынка Ваяводскага камітэта партыі, чым пра тое, што адбывалася ў паслясталінскім свеце.

У Беластоку найбольш смеласці праявіў тады гарадскі камітэт Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Тадышні першы сакратар гарадскога камітэта ПАРП Казімеж Орнат зладзіў 24 кастрычніка 1956 года мітынг на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF