Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Тужу па ўсім

Уршуля ШУБЗДА

Вайна, жыццё на чужыне яго не зламалі. Наадварот, знайшоў у сабе настолькі сілы, каб і тут «ваяваць» за культуру свайго народа. Дзякуючы яму ўся Польшча даведалася пра чачэнскі, і таксама беластоцкі, танцавальны гурт «Лоўзар». Ахмед Ташаеў падкрэслівае, што каўказскія танцы, як менталітэт іхняга народа — смелыя і гордыя. І сапраўды, ведаючы Ахмеда, цяжка ў тым сумнявацца.

«Ніва»: — Пра танцавальны гурт «Лоўзар» чулі на Падляшшы, але і таксама ў Польшчы многія. Калі Вы пачалі прамаваць чачэнскую культуру?

Ахмед Ташаеў: — Я прыехаў у Беласток у 2006 годзе. Мы ўцякалі ад сітуацыі, якая была ў нас на радзіме. Уцякаючы, я не думаў, што тут буду працягваць сваю дзейнасць. Я ўсё жыццё працаваў у галіне асветы і культуры. Я завяршыў таксама вышэйшую навучальную ўстанову такога напрамку. У нас расійскія войскі акупавалі нашу тэрыторыю. Небяспечна было тады там жыць, тым больш для мяне. Самым важным было з’ехаць у бяспечнае месца.

— Спачатку Беласток быў Вашай мэтай?

— На пачатку я аб нічым не думаў. Я проста шукаў бяспечнага месца. Мы жылі ў лагеры, але ўжо пасля паўгода я зразумеў, што тут пражывае шмат нацыянальнасцей: украінцы, беларусы, таксама расіяне. Вырашыў, што прасцей будзе застацца тут. З мовай прасцей, адносіны менш складаныя. Пабачыў, што тут нармальныя людзі. У кожнага свая рэлігія. Заўважыў добрыя адносіны да праваслаўя. Мячэці тут таксама, вернікі ісламу могуць хадзіць у мячэць. Пазней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF