Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Буславыя лапы — вяртанне да традыцыі

Аляксей МАРОЗ

Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях з 23 сакавіка па 7 красавіка арганізаваў у сваіх памяшканнях і ў святліцы ў Залешанах «Фестываль буславай лапы». Было гэта вяртанне да народнай традыцыі выпякання буславых лап, якія ў нас захоўваліся здаўна і пачаліся зводзіцца ў мінулым стагоддзі. У памяшканнях асяродка культуры ў Кляшчэлях і ў святліцы ў Залешанах у васьмі майстар-класах па падрыхтоўцы цеста, выконванні буславых лап і іх выпечцы прынялі ўдзел арганізаваныя групы вучняў са школ у Кляшчэлях, Чаромсе і Гайнаўцы. «Фестываль буславай лапы» завяршыла адкрытая сустрэча ў святліцы ў Залешанах. Прысутнічалі ў ёй бацькі з дзеткамі, якія прыбылі сюды з розных мясцовасцей Кляшчэлеўскай гміны і асобы з суседніх гмін, а таксама старэйшыя жыхары Залешан і Тапаркоў.

У дзень Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы каля святліцы стаяла многа аўтамабіляў. У святліцы было многа вучняў і бацькоў з маленькімі дзеткамі. Перад пачаткам святочнай сустрэчы дайшлі таксама старэйшыя асобы з Залешан і Тапаркоў. Сабраных прывіталі інструктар Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях Яўгенія Казімерук і Ніна Леанчук з Залешан, якая назвала сябе «клюбовай», паколькі наглядае за вясковай святліцай.

— За папярэднімі майстар-класамі ў рамках «Фестывалю буславай лапы» наглядала наша дырэктар Малгажата Клімовіч. Сёння яе няма з намі, паколькі прымае ўдзел у майстар-класах у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF