Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Сумленне народа

Яўген ВАПА

Няма спакою ў Курапатах. Цішэй над гэтымі магіламі, — просяць сэрцы, душы і малітвы звычайных людзей: беларусаў, рускіх, палякаў, жыдоў, татараў — ураджэнцаў зямлі беларускай, пражываючых на сваёй Бацькаўшчыне ад стагоддзяў. Пра вечную памяць для нявінна закатаваных у падмінскім лесе моляцца па за межамі Беларусі. Не такія сны аб Беларусі мелі на ўвазе народныя паэты краіны, праслаўляючы сваю Радзіму. Перад вачыма чарговы раз аўтаматычна ўзнікаюць вобразы са «Сцяны» Васіля Быкава, якія не дазваляюць беларускаму сумленню пагадзіцца са здзекамі камуністычнай сістэмы. Ейныя нашчадкі любуюцца прагульвацца ў парадных энкавэдысцкіх мундзірах, праслаўляць і адклікацца да сталінскіх карнікаў. Мабыць таму напярэдадні каталіцкай Пальмавай нядзелі ў Курапатах зноў ваююць з крыжамі. Жах!

Тыдзень назад у гэтым месцы пісалі мы, што невядомы нам лёс арыштаванага сёмага красавіка на выхадзе са свайго дома, ініцыятара малітвы за Беларусь Міколы Статкевіча. Менавіта за гэты заклік суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча на 15 сутак. Суд над Статкевічам доўжыўся 5 хвілін. У тым жа часе за тое ж самае на 13 сутак прысуджаны актывіст Максім Вінярскі — за заклік да несанкцыянаванай акцыі. Сваё робіць і Зміцер Дашкевіч — легендарны абаронца Курапатаў і былы палітычны вязень. Дзякуючы яго напорыстасці ў Курапатах устаноўлены дзясяткі новых крыжоў. За гэта караюць яго таксама штрафамі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF