Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Апошні пункт адліку

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Бываюць дні, калі апусціш рукі, няма ні слоў, ні музыкі, ні сіл”. Курапацкі крыжалом, здзейснены ўладамі ў перадвелікодны перыяд каля самай сталіцы Беларусі за два заходы, нанёс грамадзянскай супольнасці магутны псіхалагічны ўдар, вытрымаць які будзе надзвычай цяжка. 4 красавіка, якраз ва ўгодкі нацыянальнага героя, узорнага айчыннага дзяржаўніка Льва Сапегі, было выдрана з зямлі каля сямідзесяці драўляных крыжоў. Грамадства ў цэлым праглынула гэта — як рэакцыя на жудаснае маральнае злачынства на малебен у Курапаты з двухмільённага Мінска прыйшло ці прыехала толькі 200 чалавек. Такія масавыя абыякавасць і страх тых, хто не прыйшоў, выклікалі наступны крок. 13 красавіка на ленінска-лукашэнкаўскім суботніку мясцовыя хунвейбіны знішчылі ўжо дзясяткі металёвых крыжоў вакол кальцавой дарогі.

Вельмі кволая рэакцыя і прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцей. Толькі мітрапаліт Рымска-каталіцкага касцёла арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў некалькі выразных заклікаў да ўлады. З асуджэннем яе антыхрысціянскіх дзеянняў выступілі адзінкавыя праваслаўныя святары. Іх галоўны іерарх, прысланы ў Беларусь з Крамля, канешне, прамаўчаў. Не выказаліся і з за мяжы — ні каталіцкая апостальская сталіца, ні праваслаўны Канстанцінопаль.

Беларуская зямля перажыла за апошнія стагоддзі мноства розных акупацый розных агрэсіўных рэжымаў рознай ступені жорсткасці. Але, бадай, што ніколі яшчэ не было такога масавага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF