Ніва № 16 (3284), 21 красавіка 2019 г.

Няма чаго баяцца крыжа

Яўген ВАПА і Юрка ЛЯЧЫНСКІ

З Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам на пярэдадні каталіцкага Вялікадня паразмаўлялі Яўген Вапа і Юрка Ляшчынскі.

«Ніва»: — Ваша Эксцэленцыя, наша першае пытанне да Вас можа са святамі не звязана, а вельмі такая набалелая праблема — гэта Курапаты. Цяпер пачалі крыжы зносіць. Гэта варварскі ўчынак, які робяць камунальныя службы ў гэтым месцы. Вы выступілі з лістом.

Тадэвуш Кандрусевіч: — Я выступіў з лістом у гэтай справе. Я знаходжуся ў Беластоку, яшчэ пасля цяжкай аперацыі, на лячэнні, аднак, вядома, сачу за падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі. Я вельмі моцна ўзрушаны, што здымаюць крыжы. Напэўна, многа ёсць апанентаў, асвечаны яны ці не асвечаны. Не ў гэтым справа. Крыж застаецца крыжам. Нават калі яго намалюю на сцяне, а хтосьці яго замалюе, ці гэтак далей, а тым больш у тым месцы, дзе так многа людзей загінула. Тым больш што гэта адбылося падчас Вялікага посту. Я паважаю Праваслаўную царкву, у іх таксама спецыяльная нядзеля, тыдзень спецыяльны Праслаўлення Крыжа... Напэўна, там трэба рабіць парадак. Трэба там многа зрабіць, усё трэба там уладкаваць. Гэта трэба было зрабіць даўным-даўно, але не зроблена. Так ёсць, як ёсць сёння. Можа, трэба і было гэтыя крыжы часова зняць, потым паставіць. Таксама здымаем крыжы і ў касцёле, і ў царкве, і з вежаў касцёла здымаем — бо трэба яго рамантаваць. Час прыходзіць, час сваё робіць, але перад гэтым кажам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF