Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Захаваць памяць аб ахвярах

Аляксей МАРОЗ

Беларускае гістарычнае таварыства і Фонд Kamunikat.org рэалізуюць праект «Наша памяць», адкрыты на асоб розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Плёнам праекта з’яўляецца, між іншым, выстава «Наша памяць», якая першы раз прэзентавалася ў Залешанах 29 студзеня гэтага года, у 73ю гадавіну пацыфікацыі вёскі 3й Віленскай брыгадай НВЗ пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса «Бурага». Яшчэ ў студзені экспазіцыя наведала БельскПадляшскі ў сувязі з ушанаваннем памяці вазакоў, застрэленых 31 студзеня 1946 года каля ПухалаўСтарых, астанкі якіх былі перапахаваны на мясцовы вайсковы могільнік. Выстава «Наша памяць» прэзентавалася таксама 23 лютага на скверы каля магістрата ў Гайнаўцуы падчас ініцыятывы «Вечная памяць» перад Маршам памяці выклятых жаўнераў і паказвалася ў Беластоку. З мэтай захаваць памяць аб ахвярах атрада пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса «Бурага», які ў 1946 годзе пацыфікаваў беларускія вёскі, гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, у супрацоўніцтве з Беларускім гістарычным таварыствам і Фондам Kamunikat.org рашыліся другі раз паказаць у Гайнаўцы 31 сакавіка экспазіцыю «Наша памяць». Адбылося гэта пры нагодзе даклада старшыні Беларускага гістарычнага таварыства, прафесара Універсітэта ў Беластоку Алега Латышонка на тэму падзей на Беласточчыне ў канцы студзеня і пачатку лютага 1946 года. Сабраным у Гайнаўскім доме культуры распавёў ён таксама пра рэалізацыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF