Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Наш родны бок

Юрка БУЙНЮК

З Янушам Усціновічам — лідарам беларуска-польскага гурта «Казанова» («Casanova») размаўляе Юрка Буйнюк.

Юрка Буйнюк: — Скажыце, ці варта было вяртацца на сцэну музыкі «disco polo»?

Януш Усціновіч: — Мы на гэтай сцэне безупынна ад 26 гадоў. Мы даўно нічога не выдавалі, ніякага альбома, таму што многа было работы. Мы хацелі напомніць людзям, што мы яшчэ іграем.

— А калі распусцілася «Казанова»?

— «Казанова» не спыніла дзейнасці, іграе цэлы час. Мы проста многа ездзілі па Польшчы і не было часу заняцца запісамі новых песень і альбомаў у студыі. У мінулым годзе ад нас адышоў Алег Пухаў і мы пачалі іграць удвух з Віталікам Штыкам. Алег заўсёды сядзеў і рабіў аранжыроўкі, а потым мы прыязджалі, паспявалі і запісвалі. У 2000 годзе музыка «disco polo» пачала падаць, людзі перасталі яе слухаць, а дакладней кажучы — студэнты, таму што цэлы музычны трэнд пачынаюць студэнты. Яны сказалі, што «disco polo» гэта дрэнная музыка, і прыціхла яна ў тэлебачанні і на радыё. Па нейкім часе яна вярнулася.

— Параўноўваючы 1990-я гады і цяперашні час, якая розніца паміж сучасным рынкам «disco polo» тады і зараз? Ці вы задаволены з прамоцыі гурту «Казанова» ў Polo TV ці на радыё Vox FM?

— Калісьці намнога больш папулярнай была гэтая музыка і намнога лепш прадавалася. Тады мы не паспявалі з усім і бракавала часу на жыццё. А цяпер гуртоў многа нарабілася, можа з тысячу, а можа і больш. Я слухаю і гэтыя ўсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF