Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Працаваў трыццаць гадоў вадзіцелем-электраманцёрам

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Федзем Амільяновічам, 1949 года нараджэння з Орлі.

— Ці памятаеце сваіх дзядоў, расказы пра бежанства?

— Дзядоў не памятаю. Бацька быў у бежанстве ў Сярэдняй Азіі. Калі было яму дваццаць гадоў, прызвалі яго ў царскую армію; быў там пісарам. Калі ўспыхнула рэвалюцыя, то быў у „белых”, але думаў перайсці да „чырвоных”. У час паходу схаваўся ў бульбянішчы і калі прыйшлі „чырвоныя”, то ім паддаўся.

Пасля вяртання бацька жыў у Орлі і ажаніўся з удавой Аляксандрай Багацэвіч. Яна раней была замужам, мела дзяцей, якія паўміралі, а муж, які служыў у матросах, загінуў на моры. Яна паходзіла з багатай сям’і, а мой бацька быў бедны. У гэтым сужонстве нарадзілася двое дзяцей: Сярожа, які хлапчуком трагічна загінуў пры немцах: учапіўся за самаход, а калі адчапіўся, трапіў пад колы... І Жэня, якая пасля апекавалася мною. Аляксандра моцна перажывала смерць сына, хварэла і памерла. Бацька астаўся з дачкою, а пасля ажаніўся з малодшаю на 25 гадоў дзяўчынай Валяй з Міклашоў — маёй мамай, якая нарадзілася ў бежанстве ў 1918 годзе ў горадзе Уфа.

— Ваш бацька многія гады працаваў пры арлянскай царкве...

— У час Другой сусветнай вайны каля царквы стаяла хата царкоўнага стоража, у якую ўсярэдзіну ўляцеў снарад і забіў таго стоража. То жонка псаломшчыка Радзіёна запрапанавала тую пасаду майму бацьку. Ён згадзіўся, старажаваў і быў званаром.

Ці было цяжка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF