Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Пад Альпамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Чатыры месяцы таму згадваў я ў гэтым месцы пра адну з найбагацейшых у свеце вуліц — Вакзальную ў швейцарскім Цюрыху. З чаго ўзялося багацце гэтай, здавалася б, невялікай альпійскай дзяржавы? Меркаванні на гэтую тэму могуць быць розныя, аднак, бадай, дамінуе перакананне, што такі рост дабрабыту швейцарцаў быў, парадаксальна, вынікам Другой сусветнай вайны.

Швейцарскі сацыёлаг Жан Цыглер так пісаў пра сваю краіну: „У кожную эпоху швейцарцы ішлі супраць цячэнню, робячы ўсё наадварот чым іхнія суседзі. У канцы ХІ стагоддзя ў Еўропе ўзнікалі буйныя феадальныя манархіі, якія перажывалі пік свайго росквіту ў XIV і XV стагоддзях. Швейцарцы, інакш чым іншыя народы, прагналі феадальных паноў — і сваіх суродзічаў, і іншаземцаў — спярша ў рэгіёне масіва Гатарда стваралі хаўрусныя незалежныя суб’екты, а дакладней — мужыцкія дзяржавы. Пасля наступіла аб’яднанне са ўзбунтаванымі гмінамі вольных гарадоў Свяшчэннай Рымскай Імперыі германскай нацыі і Швейцарскага плато. Калі гаварыць пра іхнюю ўнутраную арганізацыю, то ў мужыцкіх дзяржавах панавала непасрэдная дэмакратыя характэрная вясковай супольнасці, затое гарады былі здамінаваныя цэхамі. Цягам шасці стагоддзяў адзіным супольным фундаментам канфедэрацыі была ўзаемадапамога ў адносінах да вонкавых сіл, ваеннае супрацоўніцтва дзеля абароны перад атакамі буйных феадальных манархій ды супольная абарона свабоды. Гэты анахранізм датрываў да ХІХ стагоддзя. І калі па ўсёй Еўропе мацнелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF