Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

У Гародні з’явіцца кавярня «Ева» ў гонар бургамістра Саколкі Евы Кулікоўскай

Уршуля ШУБЗДА

Саколка і Гародня супольна рэалізуюць транспамежны праект «Шлях Тызенгаўза». У рамках супрацоўніцтва будуць адноўлены старадаўнія камяніцы, паўстануць таксама роварныя сцежкі з інфармацыяй пра вартыя наведвання месцы Сакольшчыны. Пра паспяховую супрацу Саколкі і Гародні будзе сведчыць таксама новая гарадзенская кавярня «Кафэ Ева». Аб праекце, чарговых планах трансгранічнага супрацоўніцтва і беларусаў Сакольшчыны «Ніва» размаўляе з бургамістр Саколкі ЕВАЙ КУЛІКОЎСКАЙ.

— Пад канец лютага Вы гасцілі ў Саколцы мэра Гародні Мячыслава Гоя. Размовы тычыліся супольна рэалізаванага трансгранічнага праекта «Шлях Тызенгаўза».

— Мэр Гародні асабіста прыехаў, каб дапільнаваць апошніх працэдурных работ, звязаных са «Шляхам Тызенгаўза». Аднак у час гэтага візіту нарадзіліся новыя думкі.

— Можаце ўжо імі падзяліцца з чытачамі «Нівы»?

— Так. Саколка — горад блізкі сэрцу Гародні, і наадварот. Нашы жыхары маюць падобныя патрэбы. Зараз хочам супольна заняцца аховай прыроды. Значыцца, па нашым баку і на Гарадзеншчыне хочам пабудаваць звалкі смецця. Маем такое ў Карчах, але з гэтым месцам увесь час узнікаюць праблемы. Падобную сітуацыю мае Гародня. Там сваё смецце возяць ажно пад Мінск. Чакаем новых трансгранічных праектаў. Будзем ісці ў напрамку аховы прыроды. Можа гэта не так эфектнае, але на доўгія гады дасць спакой жыхарам Гародні і Саколкі. Хочам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF