Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Дасканалы дэкламатары!

Аляксей МАРОЗ

Дэкламатары цэнтральных спаборніцтваў 48 Дэкламатарскага конкурсу на беларускай мове «Роднае слова» 22 сакавіка захапілі ў Бельскім доме культуры высокім мастацкім узроўнем выступаў. У Бельск прыехалі каля 130 самых лепшых дэкламатараў, якія перамаглі ў раённых адборах, дзе выступіла некалькі соцень удзельнікаў, у тым ліку дашкольнікі, вучні падставовых школ і гімназісты трэціх класаў. Ёсць дзеткі і моладзь, якія з году ў год займаюць пераможныя месцы падчас цэнтральных спаборніцтваў конкурсу «Роднае слова». Да гэтага спрычыняюцца іх здольнасці, а таксама адпаведная і доўгая праца настаўніка з вучнем, падбор цікавых, адпаведных да ўзросту дэкламатара тэкстаў і салідная праца вучня ў час падрыхтоўкі. У выпадку дашкольнікаў, але таксама і малодшых вучняў пачатковых школ, вялікае значэнне можа мець таксама праца бацькоў, калі тыя ведаюць беларускую мову і разбіраюцца ў дэкламацыі.

— З году ў год па некалькі соцень вучняў прыступае да конкурсу «Роднае слова». Узровень дэкламацыі сёлета высокі і вельмі важнае, што дзеткі і моладзь патрапілі ўмела інтэрпрэтаваць дэкламаваныя творы. Паказваюць яны сваю інтэрпрэтацыю беларускай паэзіі, але важная тут роля настаўнікаў, якія ўмеюць прывіваць любоў да беларускай мовы і паэзіі, — заявіў старшыня конкурснай камісіі Васіль Сегень, віцэстаршыня БГКТ, якое ў арганізацыі конкурсу ўспамагала Таварыства беларускай культуры.

Ужо традыцыйна першымі з вершыкамі выступілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF