Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Прыніжаны народ

Яўген ВАПА

Калі тыдзень таму назад пісаў я пра годнасць і свабоду так важную для гістарычнай памяці, то не верылася мне, што напярэдадні Дабравешчання Гасподняга ў Курапатах па загадзе ўлад будзе зрэзаных... семдзесят крыжоў у памяць расстраляных там камуністычнымі органамі дзясяткаў тысяч нявінных людзей. Такое варварства і нелюбоў да чалавецтва цяжка сабе ўявіць — у любым яго вымярэнні, не толькі хрысціянскім. Здавалася б, што з боку ўсіх беларусаў, нягледзячы на палітычныя погляды, месцы ўладарання і пражывання, тым ахвярам належыцца вечная памяць і спакой. Неўзабаве Вялікдзень, Радаўніца — святы памінання сваіх продкаў. Але як мы выглядаем, калі на вачах бацькоў і дзядоў, дзяцей і ўнукаў сваімі рукамі разбураем тое, што з’яўляецца сімвалам нашай хрысціянскай і чалавечай веры? Уявіце сабе, калі б такое здарылася з магіламі Вашых продкаў так Вамі дагляданымі, на якія паломнічаеце прынамсі раз у год. Таксама маўчалі б, апусціўшы галовы і вочы без слова пратэсту? Бо так захацела ўлада? Гісторыя і палітыка бязлітасныя да такіх нацыянальных паводзін. Жудасна і сорамна. Рашэнні разбурыць, раз’яднаць народ і дзяржаву паднятыя хіба толькі за д’ябальскім указаннем. Толькі супольны пратэст усіх нас, беларусаў, незалежна ад месца пражывання, канфесіі і поглядаў павінен устанавіць шчыт перад такім дзікунствам і хваробай, якую зваць антычалавецтвам.

7 красавікаа ў Мінску ля СвятаДухава кафедральнага сабора на плошчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF