Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Шакалад і геконы

Міраслаў ГРЫКА

Зза адсутнасці лепшага я еў у дзяцінстве шакалад «Падобны». Мне ён не смакаваў, але я не крывіўся. Назва «Падобны» была гэтак жа дрэнная, як і сам прадукт, — у якім было — бадай толькі 20 працэнтаў або нават менш чыстага шакаладу. Тым не менш, ён меў смак — шакаладу або чагосьці падобнага, што ў дні позняй гамулкоўшчыны ўздымала яго да ўзроўню далікатэсу. Няважна, наколькі гэты прадукт быў падобны на шакалад. Праз дзесяць гадоў з’явіўся ў крамах адкрыта шакаладпрадукт пад назвай «Шакалад спажывецкі». Быў ён вельмі «пукатворны». Колер яго быў шакаладны, без грама шакаладнага тлушчу, — салодкі — а чаго ж тут хацець, калі цукар па талонах?! Але ж яго смак незваротна звязаны з часам маёй маладосці. І з маёй школьнай мянушкай, даволі арыгінальнай. Анекдота пра яе я не магу працытаваць, без спасылкі на Уладзя Ц., майго сябра ад пачатковай школы, праз ліцэй і ўсе дарослыя гады да яго нядаўняй смерці.

У пачатковай школе розныя мянушкі ў школе даваў мне і распаўсюджваў Уладзя, — праяўляючы ў галіне анамастыкі вялікі талент. Смешныя і трапныя. Пасля таго як мы пайшлі ў ліцэй, усе яны звялі, нягледзячы на энергічныя высілкі майго сябра, каб ажывіць іх сярод новых калег. Ён проста біўся галавой аб мур. У новай школе мы ўсе былі ананімнымі ды — інстынктыўна хацелі застацца такімі, фігурамі без уласцівасцей і без вопыту агульнай ідэнтычнасці. Мы былі падазронымі і вельмі асцярожнымі. Кіндэрштуба «ўраўнілаўкі» таго часу, канца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF