Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Што робіцца?

Віктар САЗОНАЎ

— Што там робіцца ва Украіне? — проста на выхадзе з ліфта рэзка спыніў мяне сусед такім нечаканым і як з пісталета стрэленым пытаннем, што з ім можа паспаборнічаць толькі наезд Астапа Бэндэра на айца Фёдара, калі ён пытаўся ў таго, колькі каштуе опіум для народа. Ды яшчэ з такой інтанацыяй задаў мне пытанне сусед, што гэтаму персанажу пазайздросцілі б самыя стваральнікі таго Бэндэра — Ільф і Пятроў. І я, папраўдзе кажучы, быў бы вельмі збянтэжаны такой рэзкасцю і актыўнасцю далёка не палітызаванага чалавека, калі б ужо некалі раней не чуў з яго вуснаў дакладна такога ж пытання, толькі тычылася яно не Украіны, а ЗША.

Я тады адказаў яму пытаннем на пытанне. Папрасіў абгрунтаваць, чаму яго цікавяць выбары ў Амерыцы, а не свае. Бо на беларускія выбары ён не хадзіў ні разу прынцыпова.

Адказ я атрымаў неадкладна, і нават на яго аснове цэлы фельетон напісаў. Бо як мне патлумачыў сусед, ад выбараў у Амерыцы залежыць усё на свеце, а ад выбараў у любой іншай краіне не залежыць нічога. Ну так ён кораценька вытлумачыў сваё бачанне свету, падняўшы палец угору для большай канцэнтрацыі маёй увагі на настолькі відавочным на яго думку факце. Вось таму, нібыта, выбары там у ЗША цікавыя для яго, а ў іншым месцы няма розніцы хто іх выйграе, і справядліва іх выйграе ці зусім наадварот.

І вось зараз гэтага чалавека, які тлумачыў, што толькі амерыканскія выбары ёсць важнымі, зацікавілі выбары яшчэ ў адной дзяржаве! Ва Украіне! Ну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF