Ніва № 15 (3283), 14 красавіка 2019 г.

Кніжка вартая медаля!

Ганна КАНДРАЦЮК

Гара Вышка з абарваным пясчаным бокам з дзіцячых гадоў распальвала маё ўяўленне. У бела-жоўтых пластах пяску хацелася ўбачыць абрысы царквы, якая, паводле легенды, правалілася праз зямлю. Сваякі даказвалі, што калі прыкласці вуха да зямлі, тады з глыбіні гары можна пачуць царкоўныя званы. У час дзяцінства горка на фоне нізіннага ландшафту здавалася яшчэ вышэйшай, загадкавай, манументальнай...

Перад маімі вачыма манументальная манаграфія падбельскай вёскі — «Катлы на Літоўскім гасцінцы»*. Расповед, як можна здагадацца, пачынаецца з археалагічных звестак звязаных з гарой Вышкай і гацькаўскім гарадзішчам Замок. Раскопкі даказваюць існаванне тут населенага цэнтра ў перыядзе з V ст. да н.э. па ХІІ ст. н.э. Цікава, што старажытныя продкі займаліся, між іншым, металургіяй і ювелірнай справай. Залатыя прадметы тут літаральна стагоддзямі валяліся на зямлі. Аўтары прыводзяць аповед пра сенсацыйную знаходку недалёка Вышкі на полі Яна Максімюка. У час ворыва гаспадар знайшоў корд з касцяной ручкай, аздоблены чырвоным каменем. Нож доўгі час праляжаў у шуфлядзе стала, аднак з за недахопу ведаў быў выкінуты вяскоўцам на сметнік...

Хоць Уладзімір Кірылюк і Ян Мінкевіч робяць агаворку, што іх манаграфія пазбаўлена літаратурных каштоўнасцей, дык чытач думае інакш. Кніжка прыцягвае ўвагу з першых старонак (а іх усіх 376) і ў гэтым плане вытрымлівае да канца. Апрача грунтоўнай фактаграфіі чытач атрымлівае шчодрую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF